У сацыяльнай сетцы «Твітар» з'явілася старонка Украіны.
На ёй ёсць спецыяльны блакітны значок, які сведчыць аб тым, што акаўнт сапраўдны. На момант публікацыі ў старонкі 3730 падпісчыкаў.
Першы твіт тычыцца Канады і Польшчы, у якой выказваецца падзяка згаданым краінам за тое, што яны першымі прызналі незалежнасць Украіны, і прапанова стаць яе першымі фолаверамі у «Твітары».