Двое віцебскіх падлеткаў затрыманыя па падазрэнні ў знішчэнні маёмасці.

Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, аўтамабіль, які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку з Віцебска, згарэў 10 мая. Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў справу ў адносінах невысветленай асобы па ч. 2 арт. 218 КК.

У выніку аператыўна-вышуковай дзейнасці была атрыманая інфармацыя, што падпал аўтамабіля здзейснілі двое непаўналетніх жыхароў Віцебска 2000 года нараджэння. Аказалася, што злачынства насіла замоўны характар, у якасці замоўцы выступіў айчым аднаго з выканаўцаў, раней судзімы жыхар абласнога цэнтра 1977 года нараджэння. За падпал ён заплаціў падлеткам па 100 еўра.

Акрамя таго, замоўца прапанаваў пасынку і яго сябру з выкарыстаннем кактэйляў Молатава здзейсніць падпал прыватнага катэджа, размешчанага ў Кастрычніцкім раёне Віцебска, за што абяцаў заплаціць 1500 еўра.

З мэтай недапушчэння здзяйснення чарговага цяжкага злачынства 30 мая заказчык і выканаўцы былі затрыманыя ў Віцебску пры пераносе пакета з сямю шклянымі бутэлькамі з кактэйлем Молатава. Падазраваныя затрыманыя ў парадку арт. 110 КПК, змешчаныя ў ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкама. Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па раней заведзенай крымінальнай справе.

Праз набыццё моцы змяненняў у КК, якімі прадугледжаны арт. 295-3 КК, за незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, такіх як кактэйль Молатава, затрыманым таксама пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?