Парыжскі Луўр вырашана закрыць для наведвання 2 і 3 чэрвеня, каб у выпадку моцнай паводкі ў супрацоўнікаў музея была магчымасць перамясціць асабліва каштоўныя экспанаты ў надзейныя сховішчы.
Getty
«Музей будзе закрыты для наведвальнікаў заўтра з меркаванняў засцярогі. Ніякай небяспекі для наведвальнікаў або супрацоўнікаў музея няма, але за гэты час мы зможам перамясціць пэўныя калекцыі ў выпадку, калі такая неабходнасць узнікне», — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі музея.
На поўначы Францыі ідуць праліўныя дажджы, узровень вады ў Сене працягвае падымацца. Раней у чацвер прэзідэнт Франсуа Алянд заявіў, што ў бліжэйшы час у найбольш пацярпелых раёнах будзе абвешчанаt надзвычайнае становішча.
Праз паводку ў Францыі за апошнія некалькі дзён эвакуявалі больш за 5 тысяч чалавек. Падтопленымі аказаліся дзясяткі гарадоў.
Пры далейшым павышэнні ўзроўню вады ў Сене, паводле дадзеных уладаў Парыжа, можа быць закрытая адна з ліній метро. Згодна з прагнозам сіноптыкаў, у бліжэйшы час на поўначы Францыі выпадзе 10-дзённая норма ападкаў.