Крыніца агенцтва, блізкая да расследавання, паведаміла аб прычынах смерці спевака на ўмовах ананімнасці з-за таго, што не ўпаўнаважана даваць каментары прэсе.

Падазрэнні ў тым, што Прынс злоўжываў апіоідамі, гучалі і раней.

У сярэдзіне красавіка Прынса на хуткай дапамозе даставілі ў бальніцу штата Ілінойс адразу пасля чарговага канцэрту ў Джорджыі, але праз некалькі гадзін музыканта выпісалі.

Як паведамляе Асашыэйтэд Прэс, у адным з нядаўніх інтэрв'ю спявак распавядаў пра тое, як ён пакутаваў у дзяцінстве ад прыступаў эпілепсіі, а сябры распавялі, як ён мучыўся ад праблем з суставамі.

Як распавяла яго былая перкусіяністка Шыла І, далі сябе знаць гады працы па сцэне і скачкоў па ёй у абутку на высокіх абцасах.

Прынс быў адным з найбольш уплывовых і папулярных амерыканскіх музыкаў. У 2004 годзе яго ўключылі ў Залу славы рок-н-ролу.

***

Прынс Роджэрс Нэльсан атрымаў сусветную вядомасць пасля выхаду ў 1982 годзе яго альбома «1999».

На піку сваёй славы ён саступаў у ЗША толькі Майклу Джэксану. Прынс быў лаўрэатам шматлікіх прэстыжных прэмій, у тым ліку «Оскара», «Грэмі» і «Залатога глобуса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?