4 траўня ў Першамайскім судзе г. Мінска адбыўся суд над намесьнікам старшыні Партыі БНФ Віктарам Івашкевічам, якога абвінавацілі ў парушэньні арт. 167.1ч.2 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай масавай акцыі) - у дадзеным выпадку шэсьця Чарнобыльскі шлях 26 красавіка. Нагадаем, што акцыя Чарнобыльскі шлях была дазволена Гарвыканкамам, але не быў дазволены мітынг, які адбыўся каля Акадэміі Навук. Адбываць пакараньне Віктар Івашкевіч будзе ў сьпецпрыёмніку-рзьмеркавальніку на завулку Акрэсьціна ў Мінску.

Вясна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0