— Каля апоўдня з рахунку спісалі 500 тысяч рублёў. У некаторых знаёмых таксама. Пры тым, што самі мы карткамі не карысталіся, - патэлефанаваў у kp.by чытач. — Датэлефанавацца да банка не можам. Што адбываецца?

«Камсамолка» датэлефанавалася у кол-цэнтр «Беларусбанка».

— Паважаныя кліенты! У цяперашні час назіраюцца памылкі балансу плацежных карт. Вядуцца работы па іх ліквідацыі. Выбачаемся за дастаўленыя нязручнасці, — пачулі мы такую інфармацыю, запісаную на аўтаадказчык.

Трэба сказаць, што спісанні адбываліся не ва ўсіх трымальнікаў карт «Беларусбанка». Гэта быў тэхнічны збой у працы Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Трэба сказаць, што да Цэнтра прывязана шмат банкаў. Праўда, пра тое, ці адбываліся спісанні ў кліентаў іншых беларускіх банкаў, нам невядома. У бліжэйшы час «Беларусбанк» абяцае падрыхтаваць разгорнуты адказ па праблеме. Зараз спісанні ўжо спыніліся. Як запэўнілі, у бліжэйшы час незаконна спісаныя грошы будуць вернутыя кліентам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?