Сацсетка Facebook распрацавала штучны інтэлект, здольны чытаць і разумець сэнс прачытанага з такой жа дакладнасцю, як гэта робіць чалавек.

Reuters

У кампаніі паведамілі, што тэхналогія атрымала назву Deep Text, перадае Lenta.ru. У кампаніі лічаць, што Deep Text зробіць сацыяльную сетку больш зручнай для карыстальнікаў. Напрыклад, штучны інтэлект будзе прапаноўваць выклікаць таксі, калі зразумее, што карыстальнік збіраецца кудысьці паехаць, шукаць адказы на пошукавыя запыты або дапамагаць з продажам непатрэбных рэчаў.

Акрамя таго, Deep Text будзе займацца фільтраваннем спаму і паведамленняў, якія змяшчаюць непажаданы кантэнт.

Тэхналогія ўжо запушчаная ў тэставым рэжыме на некалькіх прадуктах кампаніі, уключаючы месэнджар, аднак праца над штучным інтэлектам працягваецца.

У кампаніі абяцаюць, што ў будучыні ён навучыцца разумець слэнг і жаргонныя словы. Акрамя таго, Deep Text навучаюць заўважаць розніцу ў значэнні блізкіх па сэнсе слоў (напрыклад, паміж brother — брат, і bro — браценік).

Штучны інтэлект ужо здольны камунікаваць на 20 мовах. У далейшым Facebook плануе пашырыць іх колькасць да максімальна магчымай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0