Каталіцкія вернікі моляцца за выгнанне злых духаў ад беларускага народу. Касцёл у Беларусі праводзіць Дзень перапрашэння.

vezha.info

vezha.info

У кожнай каталіцкай парафіі краіны 3 чэрвеня – ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса – пасля імшы служаць адмысловае «Набажэнства перапрашэння» за абразу святыняў, духоўных асоб, за грахі святароў, вернікаў і ўсё зло народу. У гэты дзень біскупы заклікалі ўсіх вернікаў прытрымлівацца посту.

«Набажэнства перапрашэння» паводле каталіцкай духоўнасці – гэта пэўны экзарцызм, выгнанне злых духаў ад усяго беларускага народу. У прыватнасці, вернікі моляцца за святыні, пераабсталяваныя пад склады, фабрыкі і заводы, спартыўныя залы, за людзей, якія знішчылі бажніцы, за знявагу святыхабразоў, за праклінанне Царквы, за шкоду, нанесеную Царкве пры дапамозе магіі ды акультных практык, за перашкоды ў будаўніцтве святыняў, за атэізм і адыход ад веры і гэтак далей.

Таксама вернікі просяць прабачэння за грахі святароў, у тым ліку за тых, якія падавалі дрэнны прыклад жыцця, упадалі ў спакусы, дрэнна выконвалі свае абавязкі.

Трэцяя частка «Набажэнства перапрашэння» – за грахі саміх вернікаў, у тым ліку за веру ў забабоны і варажбу, за праклёны і шуканне дапамогі ў нячыстай сілы з мэтай нашкодзіць бліжняму, а таксама за разводы, аборты, нянавісць, пыху і эгаізм і гэтак далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?