Большасць кібератак здзяйсняецца з дапамогай шкоднаснага праграмнага забеспячэння з Кітая, Лацінскай Амерыкі і Расіі, заявіў гендырэктар «Лабараторыі Касперскага» на канферэнцыі Startup Village у падмаскоўным Сколкаве.

Па словах Яўгена Касперскага, кіберзлачынцы з Расіі лічацца самымі небяспечнымі ў свеце.

«Колькасць унікальных нападаў, якія мы ловім ў сеціве, перавышае 300 тысяч у дзень», — прыводзіць яго словы ТАСС. Паводле інфармацыі Касперскага, у 2014 годзе былі заатакаваныя прыкладна 57% карыстальнікаў сеціва, у 2015 годзе — ужо 62%.

«Маючы прыклады крымінальных нападаў на прамысловыя аб'екты, маючы хакераў, якія могуць ствараць вельмі складаныя атакі, мы атрымліваем кібертэрарызм — атаку на крытычную інфраструктуру. На самай справе, камп'ютарныя праграмы кіруюць усім, пачынаючы ад электрычнасці, транспарту, медыцыны… На жаль, усе гэтыя сістэмы ўразлівыя», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0