Канцлер ФРГ Ангела Меркель назвала ўмову неадкладнага зняцця санкцый супраць Расіі. Паводле яе слоў, гэта павінна адбыцца толькі ў тым выпадку, калі Масква выканае свае абавязацельствы па Мінскіх пагадненнях.

«Я за тое, каб Расія паступова наблізілася да еўрапейскай эканамічнай прасторы, каб у нас, у канчатковым рахунку, была адзіная эканамічная зона ад Уладзівастока да Лісабона», — заявіла Меркель, выступаючы ў пятніцу, 3 чэрвеня, на рэгіянальным партыйным з'ездзе Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) у федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Аднак, падкрэсліла кіраўнік германскага ўрада, нельга рабіць супраць уласным прынцыпам на фоне дзеянняў Расіі ва Украіне.

На ўсходзе Украіны ідзе грамадзянская вайна пры падтрымцы Расеі, і толькі па гэтай прычыне супраць Расіі прыняты штрафныя меры, сказала Ангела Меркель, дадаўшы, што падпісаныя ў лютым 2015 года Мінскія пагадненні павінны быць цалкам выкананы. Украіна, па яе словах, павінна, нарэшце, зноў атрымаць доступ да сваіх межаў.

«Калі гэта адбудзецца, тады мы зможам неадкладна зняць санкцыі», — запэўніла федэральны канцлер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?