Больш за тысячу украінскіх вайскоўцаў загінулі ў зоне канфлікту ў Данбасе ў «небаявых сітуацыях», паведаміў галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціяс.

«Больш за тысячу забітых, тры тысячы параненых … Гэта розныя небаявыя сітуацыі, алкагалізм, неасцярожнае абыходжанне са зброяй, нестатутныя адносіны», - сказаў Маціяс у інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу 112, адмовіўшыся паведаміць больш падрабязную інфармацыю.

Ён патлумачыў гэтыя небаявыя страты як следства вайны, посттраўматычнага сіндрому і «адсутнасці грамадскага прымірэння».

Паводле апошніх дадзеных ААН, за больш чым два гады канфлікту на ўсходзе Украіны там загінулі 9404 чалавекі, 21671 чалавек атрымаў раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?