Паводле дадзеных exit-polls, лік праціўнікаў базавага даходу значна перавышае колькасць прыхільнікаў яго ўвядзення.

У Швейцарыі ў нядзелю, 5 чэрвеня, праходзіць рэферэндум, на якім прапанавана прагаласаваць за або супраць «гарантаванага базавага даходу». Мера прадугледжвае безумоўную штомесячную плату, якая будзе прадастаўляцца грамадзяніну незалежна ад таго, працуе ён ці не.

Дакладная сума, якая будзе ўсталявана ў выпадку, калі жыхары прагаласуюць за гарантаваны даход, у пытанні, вынесеным на рэферэндум, не называецца. Аднак яго прыхільнікі прапануюць вылучаць штомесяц 2500 швейцарскіх франкаў ($ 2555) для дарослых і 625 франкаў ($ 630) - для дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?