У казахстанскім горадзе Актабэ невядомыя абрабавалі дзве крамы са зброяй і напалі на вайсковую частку. Гэтую інфармацыю Tengri News пацвердзіў прадстаўнік МУС Алмас Садубаеў.

Паводле апошніх звестак, шэсць чалавек загінулі, 10 параненых.

«Як мяркуецца, нападнікі з'яўляюцца радыкальнымі прыхільнікамі нетрадыцыйных рэлігійных плыняў», - цытуе Садубаева Tengri News. Паводле яго слоў, адзін нападнік быў затрыманы, адзін паранены, трое былі забітыя, некалькім атрымалася схавацца.

У горадзе аб'яўлены рэжым антытэрарыстычнай аперацыі, заявіў Садубаеў.

Раней пра здарэнне са спасылкай на відавочцаў паведаміла мясцовае выданне «Дыяпазон». Па дадзеных сайта, пасля нападу на крамы са зброяй невядомыя паспрабавалі захапіць закладнікаў у вайсковай частцы, а таксама напалі на аддзел паліцыі.

Па дадзеных мясцовых СМІ, паліцыя пачала спецаперацыю ў трох раёнах горада. Паведамлялася, што паліцыя рэкамендавала мясцовым жыхарам не выходзіць з дамоў, а наведвальнікі гандлёвых цэнтраў былі эвакуяваныя. Крыніца ў медыцынскіх службах распавяла Tengri News аб 20 пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?