Першая ракетка свету, сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйграў Ралан Гарос — Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе.
У фінале 5 чэрвеня ён перамог брытанца Эндзі Марэя 3:6, 6:1, 6:2, 6:4.
Гэта 12-я перамога Джокавіча ў турнірах Вялікага шлема, праўда, дагэтуль ён не перамагаў на Ралан Гаросе, у 2014-2015 гг. саступаў у фінале.





