Надзвычайнае здарэнне на «Гродна-Азот» прыцягнула ўвагу да прадпрыемства. Чым яно адметнае?

«Гродна-Азот» выпускае вадкі тэхнічны аміяк, азотныя ўгнаенні і біядызельнае паліва. Каля 50% прадукцыі ідзе на экспарт.

Фармальна гэта адкрытае акцыянернае таварыства, але амаль 100% акцый належаць дзяржаве. Яшчэ каля 1000 чалавек маюць дробныя пакеты акцый. Летась уласнік кожнай карыснай паперы атрымаў усяго па 11 тысяч рублёў у якасці дывідэндаў.

Апошнія гады прадпрыемства аказалася ў заняпадзе — дастаткова паглядзець на зніжэнне чыстага прыбытку. За пяцігодку лічбы пагоршалі ў 300 разоў.

Чысты прыбытак

2015 год — $586 тысяч

2014 год — $11,2 мільёна

2013 год — $3,1 мільёна

2012 год — $62,5 мільёна

2011 год — $172,3 мільёна

Эканамічныя рэаліі вымагаюць скарачэння колькасці работнікаў. Яшчэ пяць гадоў таму іх было амаль 11 тысяч чалавек! Цяпер засталося 7750 работнікаў.

Генеральным дырэктарам «Гродна-Азота» працуе 55-гадовы выхадзец з Бранскай вобласці Расіі Канстанцін Маянаў. Ён адвучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце і ў 1983 годзе быў накіраваны на гродзенскае «Хімвалакно». З цягам часу прадпрыемства ўвайшло ў склад «Гродна-Азота».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?