Dylan Martinez, Reuters
Вулічны мастак Бэнксі намаляваў новае графіці на сцяне пачатковай школы ў Брысталі, сваім родным горадзе. Бэнксі адлюстраваў дзяўчынку, якая коціць падпаленую аўтамабільную шыну. Школьнікі ўбачылі новую працу мастака раніцай панядзелка, 6 чэрвеня, калі вярнуліся з канікул.
Ben Birchall, PA
Перад канікуламі школьнікі паведамілі Бэнксі, што назвалі ў яго гонар адзін з сваіх класаў. Графіці з дзяўчынкай стала адказам мастака. Ён таксама пакінуў ліст вучням:
«Дзякуй за тое, што назвалі клас у мой гонар. Калі ласка, прыміце малюнак. Калі ён вам не спадабаецца, можаце спакойна дадаць што-небудзь над ім, не думаю, што настаўнікі будуць супраць. Памятайце: заўсёды прасцей дамагчыся прабачэння, чым дазволу. Бэнксі».