Аб’яднаныя Нацыі рэзка павялічылі ацэнкі колькасьці пацярпелых ад цыклону «Нагрыс» у М’янме да 2,5 млн чалавек.

Паводле уладаў М’янмы, ад стыхіі загінулі 38,5 тыс. чалавек, а больш за 27 тыс. лічацца зьніклымі бязь зьвестак.

Тым часам прадстаўнікі Чырвонага Крыжа кажуць, што колькасьць ахвяр можа дасягаць 128 тыс. чалавек.

Ваенны ўрад М’янмы значна ўскладняе дастаўку гуманітарнай дапамогі ў пацярпелыя раёны і абмяжоўвае доступ журналістаў.

Для абмеркаваньня сытуацыі з кіраўніцтвам краіны сюды прыбыў прэм’ер‑міністар Тайлянду, але місія скончылася няўдала. Паводле яго словаў, хунта цьвёрда мае намер сама справіцца з наступствамі стыхіі.

Мэтэаролягі, у сваю чаргу, папярэджваюць, што ў наступныя суткі на ўзьбярэжжа М’янмы можа прыйсьці яшчэ адзін трапічны цыклон.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0