Аўто з прыгожанькай назвай на борце: «ДПС‑Экалогія» спыніла мікрааўтобус, калі Аляксандар Мілінкевіч кіраваўся з гораду шахцёраў у горад паўстанцаў Слуцак.

Цяпер правяраюць, ці не знаходзіцца машына ў вышуку, ці не шукае яе Інтэрпол, ФСБ, на горшы выпадак, ці не была яна ў ДТЗ.

Выглядае на тое, што як учора, давядзецца лавіць папутку. Учора на выезьдзе са Смалявічаў машына, якой ехаў экс‑кандыдат у прэзыдэнты, таксама была канфіскаваная, і ў Лагойск давялося дабірацца падарожнымі аўто.

Што да Салігорску, то тут Аляксандар Мілінкевіч правёў некалькі сустрэч. На рынку сабралася 50‑60‑чалавек. Прычым спачатку Мілінкевіч стаў гутарыць з парай чалавек, але кола вакол яго за лічаныя хвіліны вырасла да некалькі дзясяткаў чалавек.

У горадзе шахцёраў у адзінага кандыдата была «някепская ахова»: за Аляксандрам Уладзімеравічам хадзіў лёгкі натоўп зь дзесяці міліцыянтаў. Як у Папы Рымскага, -- жартуюць мясцовыя актывісты.

Цікавы штрышок. Уся міліцыя ў Салігорску рассякае на «Самандах». Некаторыя менчукі і гарадзенцы першы раз пабачылі гэты цуд іранскага аўтапраму.

* * *

15:45 Мілінкевіча просяць прасьледаваць у Салігорскі РУУС. Адзіны кандыдат з паплечнікамі і журналістамі не пасьпеў зьехаць у Слуцак, замовілі і чакалі прыезду таксі.

Міліцыянты кажуць, маўляў, паступіла скарга ад людзей, што "ходіт какой‑то человек по рынку і за что‑та агіцірует". Мілінкевіч пачынае качаць правы: «Пакажыце, афіцыйную паперу». Міліцыянтаў усё большае, пагражаюць ужыць фізычную сілу. Мілінкевіч стаіць на сваім: «Альбо папера, або бярыце сілай».

15:57 Прыехаў начальнік Салігорскага РУУС Захарчук і сказаў, што палітык будуць інкрымінаваць арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (парушэньне правядзеньня масавых акцый).

Аляксандра Мілінкевіча пасадзілі ў "Саманд" і павезьлі ў РУУС.

16:15 Аляксандар Мілінкевіч патэлефанаваў свайму намесьнік Аляксею Кавальцу і сказаў, што яго затрымалі з афіцыйнай фармулёўкай: "Арганізацыя несанкцыянаванай акцыі заўтра 16 траўня". Яму таксама інкрымінуюць раздачу улётак на галоўным праспэкце гораду.

Суд над лідэрам Руху "За свабоду" пройдзе сёньня ў раённым судзе.

18:02 Мілінкевіча прывезьлі ў суд. У будынак нікога не пускаюць: маўляў, рэжымны аб'ект, працоўны час скончыўся і ўсё такое.

Дарэчы сам Аляксандар Уладзімеравіч папрасіў, каб суд адбыўся сяньня.

18:26 Усё ж ахвотных прапусьцілі ў залю суду.

18:48 Лідэр Руху "За Свабоду" аштрафаваны на 20 б.в. (700 тыс. рублёў). Яго прызналі вінаватым (пункт 23.34 адміністрацыйнага кодэксу) ў распаўсюдзе ўлётак з заклікам на акцыю 16 траўня. Сьведкамі выступілі два гандляры палатак, якіх, паводле іх знаёмых, проста змусілі фальшыва сьведчыць.

Судзьдзём быў Бураўцоў.

Зьміцер Панкавец, Салігорск


Чалавек з відэакамэрай наўрад ці працуе на Белсат, у лепшым выпадку ў міліцыі.
Зьлева -- начальнік Салігорскага РУУС Захарчук. Ён не прапануе Мілінкевічу грошай, каб той
зьехаў з гораду. Проста вельмі нэрвуецца, і таму замест дакумэнта выпадкова дастаў купюру


Фота Арцёма Лявы


Фота Паўла Батуева


А ён яшчэ і пасьміхаецца.

Фота Арцёма Лявы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0