Следчымі ў цесным узаемадзеянні з аператыўнымі супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама выяўлена, што жанчына, чыё цела 7 чэрвеня было выяўлена ў двары жылога дома ў Фрунзенскім раёне сталіцы, была забітая ў адной з кватэр суседняга дома.

Устаноўлена, што падчас распівання спіртных напояў паміж загінулай і падазраванай, 1973 года нараджэння, адбылася сварка, падчас якой пацярпелай былі нанесеныя шматлікія ўдары нажом па розных частках цела. Пасля гэтага падазраваная патэлефанавала знаёмаму і папрасіла дапамагчы пазбавіцца ад цела, што ён і зрабіў, перанёсшы яго з кватэры на вуліцу.

Жанчына затрыманая. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Улічваючы цяжар здзейсненага злачынства, следства мае намер хадайнічаць перад пракурорам аб ужыванні да затрыманай меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?