Як удалося высветліць Relax.by, дастаўку плануецца запусціць у чэрвені. Усяго будзе тры зоны дастаўкі ежы з Burger King.

Праблема даставак з рэстаранаў фастфуд у тым, што многія прадукты з меню хутка губляюць свае таварныя ўласцівасці: бульбачка праз гадзіну ўжо не знакамітая хрумсткая бульбачка з Burger King! Па гэтай прычыне рэстараны падобнага плану адмаўляліся ад дастаўкі.

Але лёд скрануўся! Кампанія Burger King закупіла неабходны транспарт з тэрмасумкамі і будзе дастаўляць ежу проста да вас дадому або ў офіс. Зрабіць заказ можна будзе па нумары 7566 або праз сайт.

Для дастаўкі будуць прымацца заказы ад 150 000 (15 рублёў), прычым ежу прывязуць бясплатна. Аднак пакуль што сайт дастаўкі Burger King знаходзіцца ў распрацоўцы, а па тэлефоне замовы не прымаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0