У сувязі з асфальтаваннем вул. Каржанеўскага на ўчастку ад вул. Кіжаватава да пл. Казінца часова абмяжуюць рух транспарту 11—12 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчаная на сайце прадпрыемства «Мінсктранс».

На час работ рух тралейбусаў маршрутаў №19, 27 з боку вул. Вірскай арганізуецца па вул. Казінца з разваротам на пл. Казінца. Тралейбус №51 працаваць у гэтыя дні не будзе, наўзамен арганізуюць часовы аўтобусны маршрут №51т «ДС Курасоўшчына — ДС Дружная».

Рух аўтобусаў №7, 7А, 28, 30С, 53, 104, 107, 114с, 134с, 148с па вул. Каржанеўскага будзе ажыццяўляцца па адным баку праезнай часткі ў абодвух напрамках згодна з устаноўленымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху. На час работ прыпыначныя пункты «Слуцкі гасцінец», «зав. Каржанеўскага», «завод Транзістар», «завод Электроніка», «кінатэатр Электрон» размесцяць на сярэдзіне праезнай часткі на часова абсталяваных пляцоўках.

На час асфальтавання няцотнага боку вул. Каржанеўскага (11 чэрвеня арыентыровачна з 7.00 да 14.00) рух аўтобусаў маршрутаў №30с, 107 будзе ажыццяўляцца да ДС «Курасоўшчына». Калі будуць асфальтаваць цотны бок вул. Каржанеўскага (12 чэрвеня пасля 14.00), аўтобусы №7, 7А, 51Т пройдуць да РК «Каржанеўскага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0