У папраўчай калоніі №22 пад Івацэвічамі 3 чэрвеня засіліўся вязень. У ПК-22 у асноўным адбываюць пакаранне па так званых наркатычных артыкулах. Пра інцыдэнт распавяла старшыня незарэгістраванага «Руху маці 328». Факт пацвердзілі і ва Упраўленні Дэпартамента выканання пакаранняў па Брэсцкай вобласці.

«Кажуць, што хлопец вельмі адэкватны. І хлопцы, якія з ім сядзелі толькі станоўча пра яго адгукаюцца», — распавяла старшыня незарэгістраванага «Руху маці 328» Ларыса Жыгар.

Вядома, што загінуламу яшчэ не было і трыццаці, ён быў асуджаны за распаўсюд наркотыкаў на 11 гадоў, а на волі ў яго засталося двое малалетніх дзяцей.

Яго сукамернікі распавядаюць сваім сваякам, што прычынай усяму маглі стаць сямейныя праблемы. Не выключаюць яны і іншай версіі — ціск на зняволенага ў самой калоніі.

Івацэвіцкае раённае ўпраўленне Следчага камітэта праводзіць праверку абставінаў здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?