Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у гутарцы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску распавёў, што мала спіць. Заява расійскага прэзідэнта прагучала ў самым пачатку сустрэчы двух лідараў у Мінску.
«Нармальна ўсё?» — пацікавіўся Лукашэнка. «Нармальна», — адказаў на гэта Пуцін і працягнуў: «Сплю мала. Пазаўчора спаў было чатыры гадзіны, у гэтую ноч — пяць гадзін», — панаракаў расійскі прэзідэнт.
«Дрэнна», — адказаў Лукашэнка.