Аляксандр Лукашэнка заклікаў удзельнікаў Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі аказаць падтрымку ў пашырэнні вяшчання спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24» у расійскіх рэгіёнах.

«Проста хачу нагадаць, што, у адрозненне ад беларускіх абласцей, дзе ў эфіры прысутнічаюць усе вядучыя расійскія тэлеканалы, на Расію вяшчае толькі адзін — «Беларусь 24». І тое не ўсюды, — сказаў ён, выступаючы на Форуме рэгіёнаў. — Шчыра скажу, ва ўмовах шчыльнай насычанасці расійскага медыяполя нашаму каналу патрэбна ваша падтрымка ў рэгіёнах. Я хачу, каб вы ведалі, чым жыве Беларусь. Я хачу, каб вы з вуснаў беларусаў напрамую ведалі, што такое Беларусь — блізкая і родная вам краіна, дзе жывуць вашы няхай малодшыя, але вашы браты, — а не з нейкіх газет і часопісаў, якія прытым не заўсёды аб'ектыўна і сумленна абмяркоўваюць, ацэньваюць сітуацыю ў нашай рэспубліцы».

Ён таксама заявіў пра важнасць захавання і далейшага развіцця Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы. «Яе ні ў якім разе нельга загубіць, яе трэба ўзмацняць, яе трэба развіваць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?