Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Ліскі Рэчыцкага раёна, піша Гомельская праўда.

Каля 22:00 15-гадовы хлопец вырашыў нарваць у чужым кветніку кветак для сваёй дзяўчыны. У гэты самы час гаспадар дома знаходзіўся ў двары з садовымі інструментамі ў руках.

Убачыўшы нечаканага госця, пенсіянер пачаў лаяцца, крычаць, каб хлопец кінуў кветкі. Але падлетак стаў уцякаць, захапіўшы букет з сабой. Тады пенсіянер шпурнуў у яго бок нож і патрапіў хлопцу проста ў патыліцу.

Пазней высветлілася, гаспадар дома быў п'яны і сам не ведае, як так атрымалася.

Як распавёў намеснік начальніка АУС Рэчыцкага раёна Андрэй Сямкоў, пацярпелага даставілі ў бальніцу, дзе пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому. Цяпер прызначана экспертыза, якая вызначыць цяжар прычынення цялесных пашкоджанняў. Паводле яе вынікаў вызначаць, ці пачынаць крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0