Каліфарнійскае выданне KQED прэзентавала відэа, дзе ва ўсіх падрабязнасцях распавядаецца і паказваецца працэс паглынання чалавечай крыві камарамі.
Reuters
Навукоўцы адзначаюць, што камары застаюцца самымі небяспечнымі для людзей жывёламі ў свеце — з прычыны іх укусаў штогод паміраюць сотні мільёнаў чалавек, перадае Lenta.ru.
Калі самка камара рыхтуецца зрабіць укус, яе «губы» (гнуткі чахол для кусальнага органа — лабіум) адыходзяць назад, і ў скуру ўтыкаюцца шэсць падобных да іголак «лёзаў» (максіл). На дзвюх з максіл размяшчаюцца мініяцюрныя зубы, якія праходзяць унутр. Іншыя дзве максілы выступаюць у ролі шчыпцоў: яны ўтрымліваюць тканкі, не даючы ранцы закрыцца.
Нарэшце, падглытачнік запампоўвае ў арганізм чалавека сліну. Менавіта яна не дае крыві згуснуць і прыгнятае рэакцыю імуннай сістэмы чалавека. Таксама сліна выклікае непрыемны сверб, і, нарэшце, праз яе ў арганізм ахвяр трапляюць небяспечныя вірусы. І апошні элемент ротавага апарата — верхняя губа: яна выкачвае з ранкі кроў.