Дзярждума РФ прыняла ў трэцім чытанні законапраект, які абавязвае расіян паведамляць уладам пра заключаныя за мяжой шлюбы і разводы, а таксама пра нараджэнне дзяцей за мяжой.

Гэтыя дадзеныя будуць утрымлівацца ў Адзіным рэестры запісаў актаў грамадзянскага стану, стварэнне якога рэгулюецца прынятым законапраектам.

Акрамя новых электронных дакументаў, у рэестр плануецца ўключыць складзеныя да 1 красавіка 2015 года папяровыя актавыя кнігі. Перавод кніг у электроннную форму павінен быць завершаны да канца 2019 года.

Пра планы ўрада абавязаць расіян паведамляць уладам пра змены актаў грамадзянскага стану, зарэгістраваных за мяжой, стала вядома 2 чэрвеня. Згодна з прапановай Мінфіна, інфармацыю неабходна падаваць на працягу месяца пасля атрымання дакументаў у замежнай дзяржаве. Ці ўвядуць пакаранне за адсутнасць справаздачы, пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?