instagram.com/hpplayldn/

instagram.com/hpplayldn/

Пастаноўка «Гары Потэр і праклятае дзіця» распавядае пра дарослага Гары і яго сына-падлетка Альбуса. Дзеянне адбываецца праз 19 гадоў пасля бітвы за Хогвартс.

instagram.com/hpplayldn

instagram.com/hpplayldn

Паводле сюжэта, старэйшаму Потэру каля 40 гадоў, ён жанаты, працуе ў міністэрстве магіі і выхоўвае траіх дзяцей. Яму даводзіцца адысці ад дзяржаўных спраў і разам з сынам уступіць у бітву з сіламі, якія імкнуцца адпомсціць за зробленыя ў мінулым подзвігі.

Так-так, гэта Герміёна Грэйнджар, instagram.com/hpplayldn

Так-так, гэта Герміёна Грэйнджар, instagram.com/hpplayldn

Акрамя самога Гары ў п'есе фігуруюць і іншыя галоўныя героі «Патэрыяны» — Герміёна, Рон, Джыні, а таксама іх вечны праціўнік Драка Малфой. Праўда, персанажаў не пазнаць — іх граюць іншыя акцёры.

Рон Уізлі, Герміёна і іх дачка Роўз

Рон Уізлі, Герміёна і іх дачка Роўз

Прэм'ера, як і чакалася, прайшла пры поўным аншлагу. Больш за тое, тое ж самае будзе на ўсіх спектаклях у бліжэйшыя месяцы — усе квіткі да мая 2017 ўжо раскупілі.

З-за ажыятажу Джоан Роўлінг нават выпусціла відэазварот да тых, каму пашанцавала сярод першых ўбачыць прадстаўленне. Папрасіла не выдаваць дэталі сюжэту, а ў сацсетках быў запушчаны хэштэг #keepthesecrets («#трымайсакрэты») для таго, каб пастаноўку не сапсавалі спойлеры.

Сцэнар спектакля будзе надрукаваны асобнай кнігай. Англійская версія з'явіцца ў продажы 31 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?