У захапляльны сюжэт, варты крымінальнага серыяла, вылілася пагоня за 22-гадовым магілёўцам, які ноччу скраў аўтобус.

Прадпрымальнік аб знікненні аўтобуса «Богдан А-92», які належыць яму, заявіў у міліцыю ў тры гадзіны ночы, тут жа быў абвешчаны план «Перахоп». Афіцыйны прадстаўнік упраўлення следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк распавяла пра дэталі аперацыі:

— Беспрацоўны паспеў праехаць ўсяго некалькі кіламетраў — з вуліцы Цярохін да праспекта Пушкінскі. Тут яго і затрымала група Кастрычніцкага аддзела дэпартамента аховы.

Міліцыянты, убачыўшы парушальніка, і самі здзівіліся. Яны пазналі ў ім згоншчыка, які трапіўся гэтай жа групе на такім жа злачынстве ў 2008 годзе. Тады ён скраў аўтобус з Магілёўскага аўтапарка, аднак таксама далёка з'ехаць не паспеў. Улічваючы малады (на той момант) узрост, хлопца на два гады абмежавалі ў свабодзе. На гэты раз пакаранне можа аказацца больш суровым. Следчым таксама падчас прызначаных праверак трэба высветліць: куды малады чалавек хацеў з'ехаць на сагнаных аўтобусах?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?