Кампанія Walt Disney рыхтуецца пачаць вытворчасць сваіх фільмаў у Кітаі, заявіў прэзідэнт кампаніі Роберт Айгер.

Дыснэйлэнд у Шанхаі, фота AFP

«Цяпер мы пракладаем шмат намаганняў, каб пачаць вытворчасць фільмаў пад брэндам Disney у Кітаі. Мы ўжо вельмі далёка прасунуліся ў гэтым працэсе, уключаючы распрацоўку ідэй, канцэпцый для фільмаў і пошук талентаў для стварэння гэтых фільмаў», — сказаў Айгер у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg.

Па словах Роберта Айгера, першы фільм будзе запушчаны ў вытворчасць ужо на працягу года. Прэзідэнт Walt Disney лічыць, што неўзабаве Кітай стане самым вялікім у свеце рынкам кінапрадукцыі.

На дадзены момант за межамі ЗША з пяці кінастудый Walt Disney размяшчаецца толькі адна — Disney Nature, адкрытая ў 2008-м годзе ў Парыжы. Таксама асноўная кінастудыя кампаніі мае невялікае падраздзяленне ў Японіі.

На наступным тыдні ў Шанхаі адкрываецца тэматычны парк Дыснэйлэнд, які стане першым для Disney на мацерыковай частцы Кітая. Адзін такі парк ужо працуе ў Ганконгу. Усе квіткі на адкрыццё тэматычнага парку былі распрададзеныя яшчэ ў канцы сакавіка — іх разабралі на працягу 10 хвілін пасля пачатку продажу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0