Грамадства1818

У зале суда плакалі ўсе: сенатарку Ганну Шарэйка вызвалілі проста пад апладысменты

10 чэрвеня Вярхоўны суд агучыў прысуд віцебскай сенатарцы, якая ўзначальвала Віцебскую птушкафабрыку (гандлёвая марка «Ганна»).

Фота Улада Швядовіча

Перад пачаткам пасяджэння Шарэйка і Вальдэмарас Норкус (яе жаніх і бізнэс-партнёр, праз закупку кармоў у яго сенатарка і трапіла за краты) былі ў добрым гуморы: пасміхаліся, віталі знаёмых і сваякоў.

У выніку, Ганна Шарэйка атрымала 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму і штраф у 31 мільён. Грамадзянін Літвы Вальдэмарас Норкус — 2 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф у 31 мільён, вырашыў суддзя Уладзімір Давыдаў. Норкус застанецца ў турме. Ён не трапіў пад амністыю, 10 ліпеня, калі скончацца 2 гады, якія ён правёў за кратамі, Норкус выйдзе на волю.

Таксама і Шарэйка і Норкус пазбаўлены права займаць права кіраўнічыя пасады.

Фота Улада Швыдовіча

Разам з Шарэйка судзілі і іншых яе бізнэс-партнёраў і падначаленых. Гэта Надзея Семчанкава — былая намесніца гендырэктара фабрыкі, яна атрымала 2 гады пазбаўлення волі і 21 мільён штрафа. Яўген Канавальчанка — былы намеснік гендырэктара - 4 гады абмежавання волі без штрафа і накіравання ў папраўчую ўстанову. Мікалай Камароў, былы намеснік гендырэктара па фінансах, атрымаў 3 гады абмежавання волі. Міхаіл Разжывін, гендырэктар расйскай фірмы «Руском-Р» - 4 гады абіежавання волі. Уладзімір Ліярэнцэвіч — галоўны спецыяліст па замежнаэканамічных сувязях фабрыкі, адзіны, хто прызнаў віну, прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі.

Фота Улада Швядовіча

Але ж абвінавачаныя правялі 2 гады ў СІЗА. Плюс трапілі пад амністыю прысвечаную 70-годдзю Перамогі. Усіх іх, апроч Норкуса, вызвалілі ў зале суда.

У пакоі загучалі апладысменты. Плакалі ўсе - не толькі сенатарка, але і яе падначаленыя, якія прыехалі падтрымаць былога кіраўніка.

Нагадаем, што шасцёра абвінавачаных прасілі іх апраўдаць. Сёмы, Ліярэнцэвіч, які прызнаў сваю віну, папрасіў вынесці «аб'ектыўны прысуд».

Фота Улада Швядоріча

Пракурор Анатоль Мяцельскі прасіў па 2,5 гады Шарэйка і яе жаніху і бізнэс-партнёру Вальдэмарасу Норкусу. Для намеснікаў Шарэйка Семчанкавай і Канавальчанкі, а таксама Разжывіна пракурор запрасіў па 2 гады пазбаўлення волі са штрафам 100 базавых. Усіх — з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на працягу 5 гадоў і з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Ліярэнцэвічу і Камарову — 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

***

Нагадаем, што Ганна Шарэйка была арыштаваная ў жніўні 2014 года. Па версіі следства, Шарэйка, быўшы гендырэктарам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, уступіла ў карупцыйную змову са сваім жаніхом Вальдэмарасам Норкусам, дырэктарам літоўскай фірмы «Даймас» і заснавальнікам кампаніі «Руском-Р» (ён абвінавачаны ў дапамаганні), праз якую ішлі пастаўкі ў Віцебск камбікармоў і кармавых дабавак.

Па словах пракурора, фірма Норкуса для заяўкі на конкурсе выстаўляла заведама заніжаную цану, але потым кошт павялічваўся за кошт транспартных выдаткаў і мытных плацяжоў. У выніку канчатковая цана замежнага камбікорму была значна вышэй айчыннага. Дзяржабвінавачанне ацэньвала шкоду у 4 млрд рублёў.

Пад час знаходжання ў СІЗА Ганна Шарэйка і Вальдэмарас Норкус вырашылі афіцыйна аформіць свае адносіны і зарэгістраваць шлюб, але суд адмовіў ім.

Шарэйка ўзначальвала віцебскую птушкафабрыку з 1998 года да свайго затрымання ў жніўні 2014 года. Таксама яна з’яўляецца членам Савета Рэспублікі ад Віцебскай вобласці. Пасля затрымання на сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі яе пазбавілі недатыкальнасці.

На працягу 2006-2014 гадоў чысты прыбытак Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі склаў $90 мільёнаў. У першы ж год пасля арышту дырэктаркі былі зафіксаваныя страты.

«Хай мяне асудзяць за мае словы, але я скажу» — першае інтэрв’ю Ганны Шарэйка

«Людзі моцныя становяцца толькі мацнейшымі ў такіх умовах» — Ганна Шарэйка пракаментавала вынікі судовага працэсу

Прадпрыемства Ганны Шарэйкі зарабіла $90 мільёнаў, а цяпер упершыню стала стратным — лічбы

Каментары18

Цяпер чытаюць

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?3

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША правядуць двухбаковыя перамовы з Расіяй і Украінай, а ўжо потым — сумесныя2

«Існуе праект па стварэнні адзінага каталога франшыз Саюзнай дзяржавы». Як у Беларусь заходзяць расійскія сеткі крам і кафэ7

«Калі перамовы стануць «новай Ялтай», то менавіта Беларусь рызыкуе стаць маўклівай ахвярай вялікай амаральнай здзелкі»21

У Беларусі засталося ўсяго сем прыватных школ4

Вольга Лойка: Я не вельмі веру ў перспектывы міністра Маркава дастаць паўнамоцтвы з-пад ААЦ3

Уладальнік гродзенскай этна-крамы «Цудоўня» ў СІЗА2

Праўладны спявак дамовіўся, каб у туалеце кавярні гучала яго песня9

Пяць высноў з Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая ўвойдзе ў гісторыю22

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?3

Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць