Беларускія джынсавыя са льном пінжакі з'явяцца ў продажы ў ліпені.
Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык.

Мікалай Яфімчык адразу папярэдзіў, што льняныя джынсы будуць каштаваць даражэй за традыцыйныя баваўняныя. Але наўрад ці больш за мільён.
— Трэба разумець, што доля лёну ў агульным рынку тэкстылю - усяго адзін-два працэнты. Гэта абсалютна элітны асартымент. Такога, як прапануюць на рэкламных расцяжках: джынсы ад 150 да 600 тысяч — вядома, не будзе, - распавёў ён.
Айчынную джынсавую тканіну распрацоўвалі ў Оршы каля сямі гадоў. У выніку лён вырашылі на траціну разбавіць бавоўнай.
Каб зрабіць таннейшай вытворчасць, на ручныя вытворчыя аперацыі беларускі джынс будуць вазіць у Туркменістан.
Каментары