Новая мадэль турнікета ўсталяваная на лініі аўтаматычнага кантрольнага пункта другога вестыбюля станцыі метро «Плошча Леніна». Такая інфармацыя размешчаная на сайце Мінскага метрапалітэна.

metropoliten.by

Прылада распрацаваная і вырабленая спецыялістамі сталічнага НДІ «ЭВМ» і істотна адрозніваецца не толькі сучасным дызайнам, але і схематэхнікай, створанай на прынцыпова новай элементнай базе.

Вопытны ўзор пройдзе тэставанне на працягу некалькіх месяцаў. Пасля такімі турнікетамі будуць абсталёўвацца аўтаматычныя кантрольныя пункты станцый будаванай трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0