Александр

Наблюдаю положение на озерах Ушачского района — полностью согласен популяцию бобров необходимо контролировать (отстрел). Сейчас их развелось столько, что лес вокруг озер становится буреломом, а мелкие реки и ручьи — болотом.

Аляксандр Краўцэвіч

Як чалавек, які жыве ў вёсцы, каля лесу, магу з уласнага вопыту сцвярджаць, што папуляцыя баброў рэальна канкуруе з чалавечай за тэрыторыю пражывання. Меліяратары чысцілі каля вёскі каналы і знеслі 13 бабровых плацінаў, якімі былі падтопленыя навакольныя палі. У маёй роднай вёсцы на рацэ Шчары бабры ўжо падабраліся пад самыя чалавечыя хаты, пачалі падкопваць норамі-хадамі даволі новую гравійную дарогу і перакрываць яе паваленымі дрэвамі. Несумненна, хочам таго ці не, прыйдзецца змяншаць іх папуляцыю штучна. Перасяляць ці адстрэльваць.

Дзед Лукаш

Летась быў на Браслаўскіх азёрах. Мясцовыя жаляцца, што бабры перакрываюць шляхі, якімі рыба ідзе на нераст. Рыбы стала намнога менш, гэта праўда. Не ведаю, як да гэтага ставіцца. Хачу пачуць, што скажуць эколагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0