Беларускі «Трастбанк» змяніў сваю назву на банк «Рашэнне». «Завершаныя юрыдычныя працэдуры, звязаныя з рэгістрацыяй зменаў у статут банка, у тым ліку са змяненнем назвы банка з ЗАТ «Трастбанк» на ЗАТ «Банк «Рашэнне», — паведамляе прэс-служба.
У сакавіку 2016 года ў межах новай стратэгіі банка акцыянеры і бенефіцыярны ўласнік з ААЭ прынялі рашэнне правесці рэбрэндынг ЗАТ «Трастбанк».
Як адзначае прэс-служба, змена назвы, абнаўленне візуальнага вобразу і стратэгіі пазіцыянавання звязаныя, з аднаго боку, з неабходнасцю змены падыходу да сістэмы ўзаемаадносіны з кліентамі, з іншага — са зменай акцыянераў, якая адбылася два гады таму.
Пры планаванні стратэгіі банк «Рашэнне» ўлічыў шэраг тэндэнцый: змяненне паводзінаў спажыўцоў, развіццё новых тэхналогій, узмацненне канкурэнцыі ў банкаўскім сектары.
Адзначаецца, што кліенты банка «Рашэнне» найбліжэйшым часам змогуць атрымаць доступ да высокатэхналагічных фінансавых сэрвісаў. Банк будзе арыентавацца ў большай ступені на абслугоўванне малога і сярэдняга бізнесу, працу з прыватнымі кліентамі, плануе аказваць паслугі ў галіне дакументарных аперацый і гандлёвага фінансавання.
У банка больш за 46 тыс. кліентаў, яго актывы на 1 чэрвеня 2016 года склалі 1 трлн. 199 млрд. рублёў. Нарматыўны капітал — 489 млрд. рублёў.