Генеральная пракуратура Украіны затрымала былога намесніка міністра эканамічнага развіцця Аляксандра Сухамліна, які займаў сваю пасаду ў часы Віктара Януковіча

Як адзначае выданне «112.ua», пра затрыманне былога чыноўніка на брыфінгу ў Кіеве паведаміў кіраўнік ГПУ Юрый Луцэнка. Паводле яго слоў, Сухамлін падазраецца ў тым, што «незаконна завалодаў ў інтарэсах злачыннай арганізацыі маёмасцю ПАТ «Укргазвыдабування» і «Укрнафта», больш за 50% якіх належаць дзяржаве, а менавіта вырабленым імі звадкаваным газам на агульную суму больш за 2 млрд грн».

Па словах Луцэнка, членамі злачыннай арганізацыі былі былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, экс-кіраўнік урада Мікалай Азараў, а таксама ўладальнік групы кампаній «Газ Украіны» Сяргей Курчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?