10 чэрвеня ў Маладзечне адбыліся суды над удзельнікамі пікета супраць будаўніцтва свінакомплексаў.
Адміністратыўныя справы разглядаліся ў судзе Маладзечненскага раёну сумнавядомым суддзёй Паўлам Жачко, які 16 траўня ўжо асудзіў аднаго з удзельнікаў пікета – Паўла Сяргея, актывіста грамадзянскай экалагічнай ініцыятывы «Кошт жыцця», на 7 сутак арышту.
Старшыня Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Алесь Абрамовіч асуджаны па ч. 3 арт. 23.34 да штрафу ў памеры 40 базавых велічынь.
Каардынатар БХД па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч аштрафаваны на 30 базавых па ч. 2 арт. 23.34.
0
0
0
0
0
0