Гульня прайшла ў Марсэлі, і перад ёй у горадзе адбыліся сутычкі заўзятараў.
uefa.com
На 73-й хвіліне са штрафнога забіў Эрык Даер. На 91-й хвіліне лік зраўняў Васілій Беразуцкі.
Нагадаем, што сёння, у суботу, у групе В Уэльс перамог Славакію з лікам 2:1.
Пасля першага тура: Уэльс — 3, Англія, Расія — 1, Славакія — 0.
Наступныя гульні ў гэтай групе пройдуць у сераду і чацвер: Расія — Славакія (15 чэрвеня), Англія — Уэльс (16 чэрвеня).
А ў нядзелю на Еўра-2016 будуць згуляныя наступныя матчы:
Турцыя — Харватыя (16:00), Польшча — Паўночная Ірландыя (19:00), Германія — Украіна (22:00)