Кевін Джэймс Лойбл. Фота: Reuters/Pixstream

Падазраваным у забойстве зоркі амерыканскай версіі шоу «Голас» Крысціны Грымі аказаўся 27-гадовы Кевін Джэймс Лойбл з горада Сэнт-Пітарсберг, штат Флорыда.

Паліцыя не выключае, што ён быў псіхічна хворым фанатам спявачкі. Падазраваны пры сабе меў два зараджаныя пісталеты, патроны да іх і паляўнічы нож. Па версіі паліцыі, ён адмыслова прыехаў у Арланда, каб здзейсніць забойства.

Як паведамляе тэлеканал CNN, мужчына, узброены двума пісталетамі, падышоў да Грымі, калі яна раздавала аўтографы. Ён выхапіў зброю і некалькі разоў стрэліў у спявачку, пасля чаго пакончыў з сабой.

У пятніцу, падчас канцэрту, узброены двума пісталетамі забойца падышоў да Грымі, калі яна раздавала аўтографы. Ён выхапіў зброю і некалькі разоў стрэліў у спявачку, пасля чаго застрэліўся, калі да яго кінуўся брат спявачкі.

У крытычным стане 22-гадовая Грымі была дастаўленая ў бальніцу, дзе памерла.

AFP

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?