Глабальны індэкс МКП па правах ранжыруе 141 краіну па 97 міжнародна-прызнаным крытэрам з мэтай ацаніць ступень абароны працоўных як на заканадаўчым узроўні, так і на практыцы.

«Мы становімся сведкамі скарачэння дэмакратычнай прасторы і росту неабароненасці, страху, запалохвання працоўных. Хуткасць, з якой генеруюцца атакі на правы, нават у дэмакратычных краінах з прапановамі фінскага ўраду і новым законам аб прафсаюзах у Вялікабрытаніі, сведчыць пра трывожныя тэндэнцыі для працоўных і іх сем'яў», — заявіў Шаран Бароў, генеральны сакратар МКП.

Блізкі Усход і Паўночная Афрыка ізноў сталі найгоршым рэгіёнам для працоўных, дзе сістэма «кафала» у краінах Персідскага заліва, пры якой працадаўца афармляе візы мігрантам, але адбірае ў іх пашпарты, ператварае ў рабоў мільёны працоўных. З іншага боку, сітуацыя з правамі ў Еўропе, традыцыйна лепшым за іншыя рэгіёны, працягвае пагаршацца.

Глабальны індэкс па правах 2016 года ранжыруе краіны па пяцібальнай шкале адносна 97 індыкатараў, а агульны рэйтынг адносіць краіну да адной з 5 катэгорый.

1. Аднаразовыя парушэнні правоў: 13 краін, уключаючы Германію і Уругвай

2. Паўторныя парушэнні правоў: 22 краіны, уключаючы Ірландыю і Японію

3. Рэгулярныя парушэння правоў: 36 краін, уключаючы Ізраіль і Аўстралію

4. Сістэмныя парушэнні правоў: 27 краін, уключаючы Польшчу і ЗША

5. Адсутнасць гарантый правоў: 27 краін, уключаючы Беларусь, Кітай і Нігерыю

5+. Адсутнасць гарантый правоў праз разбураную сістэму вяршэнства закона: 10 краін, уключаючы Бурундзі, Палестыну і Сірыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?