Беспарадкі ў Марсэлі, 11 ліпеня. Фота ТАСС/Ілля Андрэеў.

Як паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на Генеральнае консульства Расіі ў Марсэлі, французская паліцыя затрымала аднаго заўзятара зборнай Расіі. Яму пагражае турэмнае зняволенне за нанясенне цялесных пашкоджанняў з сур'ёзнымі наступствамі.

Як раней заявіў прэзідэнт Усерасійскага аб'яднання балельшчыкаў Аляксандр Шпрыгін, затрыманага расіяніна падазраюць ў сувязі са збіццём англійскага заўзятара, які ў крытычным стане быў дастаўлены ў бальніцу напярэдадні матчу. Усяго ў ходзе беспарадкаў напярэдадні матчу зборных Расіі і Англіі пацярпелі 35 заўзятараў.

Сутыкненні паміж расійскімі і англійскімі футбольнымі хуліганамі ў Марсэлі працягваліся на працягу ўсёй суботы ў раёне гарадскога Старога порта, а затым перамясціліся на трыбуны стадыёна «Веладром», дзе праходзіў матч чэмпіянату Еўропы па футболе Англія—Расія (1:1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0