GETTY
Адразу шэраг расійскіх СМІ, якія паведамілі аб тым, што англійскія фанаты правакавалі і абражалі расійскіх заўзятараў на стадыёне Марсэля, спаслаліся на твітар-акаўнт, які мае ўсе прыкметы фейка.
Гэта твітар нейкага манчэстарскага журналіста Саймана Раўнтры, які называе сябе футбольным аглядальнікам «агенцтва навін Forest Echo News».
На старонцы Раўнтры, якая цяпер заблакаваная, але даступная ў кэшы Google, паведамлялася, што англічане нібыта скандзіравалі абразы на адрас прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і тэнісісткі Марыі Шарапавай.
«Рэплікі былі пачутыя, і расійскія фанаты пабілі англічан», — адзначаў ён.
Гэтую інфармацыю перадрукавалі РІА Навіны, RT на рускай мове, Газета.ру, Лента.ру, сайт тэлеканала Рен-ТВ і іншыя СМІ.
Калега Раўнтры па Forest Echo News журналіст Марцін Макінтайр распавёў у сацсетках яшчэ больш драматычную гісторыю, якую таксама падхапілі расійскія выданні.
«Рэакцыя расейскіх заўзятараў нядзіўная. Я бачыў, як два англійскія фанаты прыціснулі расіяніна, знялі штаны перад яго тварам, а пад канец подцёрліся расійскім сцягам», — гаворыцца на старонцы Марціна Макінтайра.
Аднак давяраць паведамленням Саймана Раўнтры і іншых карэспандэнтаў партала Forest Echo News не варта.
Сайт гэтага агенцтва навін, хоць і існуе, але не абнаўляецца; сярод спонсараў гэтага агенцтва называецца нейкая арабская фінансавая група, згадкі пра якую адсутнічаюць дзе-небудзь яшчэ.
Акаўнт агенцтва ў твітары (цяпер заблакаваны, але датупны ў кэшы) неаднаразова паведамляў выдуманыя навіны з свету футбола.
Нагадаем,