Steve Nesius/Reuters

Steve Nesius/Reuters

У выніку нападу на гей-клуб Pulse ў Арланда загінулі 50 чалавек, 53 чалавекі былі шпіталізаваны. Пра гэта паведаміў мэр Арланда.

Акрамя таго паведамляецца, што нападнік быў забіты ў ходзе перастрэлкі з паліцэйскімі.

Таксама стала вядомая яго асоба — па дадзеных Washington Post гэта 29-гадовы грамадзянін ЗША Амар Мацін. Яго бацькі — выхадцы з Афганістана.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў не выключаюць, што Мацін мог мець сувязь з радыкальнымі ісламісцкімі групоўкамі, а напад быў здзейснены на глебе ісламскага экстрэмізму.

Бацька стралка з Арланда: Мужчыны цалаваліся і абдымаліся на вачах яго жонкі і сына

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0