Баявікі Ісламскай дзяржавы здзейснілі тры напады ў лівійскім горадзе Сірт: там падарваліся аўтамабілі са смяротнікамі-кіроўцамі, начыненыя выбухоўкай.

Мэтай нападаў сталі сілы, саюзныя з новым лівійскім урадам.

Па словах прадстаўніка лівійскіх уладаў, некалькі апалчэнцаў атрымалі раненні.

У Сірце вядуцца жорсткія вулічныя баі. Урадавыя войскі спрабуюць выбіць з горада баевікоў, якія ўмацаваліся ў цэнтральных раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?