Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) заявіў, што зборныя Расіі і Англіі могуць быць дыскваліфікаваныя і не змогуць больш удзельнічаць у Еўра-2016, калі фанаты гэтых камандаў і далей будуць удзельнічаць у беспарадках.

AFP

AFP

У заяве УЕФА гаворыцца, што саюз «не выключае ўвядзенне дадатковых санкцый у дачыненні да Асацыяцыі футбола Англіі і Расійскага футбольнага саюза (РФС) аж да дыскваліфікацыі камандаў з турніру ў выпадку, калі такі гвалт паўторыцца».

Раней стала вядома, што УЕФА адкрыла дысцыплінарнае слуханне ў дачыненні да Расійскага футбольнага саюза (РФС) па выніках матчу чэмпіянату Еўропы Расія — Англія.

Заўзятарам зборнай Расіі ставяцца ў віну беспарадкі, расісцкія паводзіны і выкарыстанне піратэхнікі, паведамляецца на афіцыйным сайце УЕФА.

Расійскі міністр спорту Віталь Мутко адзначыў, што трыбуны англійскіх і расійскіх заўзятараў не былі падзеленыя спецыяльнай буфернай зонай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?