У першым матчы плэй-оф за права выхаду на чэмпіянат свету па гандболе мужчынская зборная Беларусі выйграла ў Латвіі з лікам 26:24 (першы тайм 13:13).

Гульня прайшла ў нядзелю ў палацы спорту «Уручча».

Матч у адказ пройдзе 15 чэрвеня ў Валміеры.

Пераможца двубою атрымае права згуляць на чэмпіянаце свету па гандболе, што пройдзе ў студзені 2017 г. у Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0