«Яны падрыхтаваныя. У іх утрымліваецца шмат мер, накіраваных на ліквідацыю дублявання, скарачэння колькасці праверак, якія сёння нічым не абгрунтаваныя», — сказаў Анфімаў.
«Гэтая сістэма будзе прыведзеная ў нармальны чалавечы стан. Кантролю і нагляду ў нашай краіне будзе нададзены чалавечы твар і чалавечае аблічча», — паабяцаў ён.
У гутарцы на тэму празмерных праверачных нагрузак на бізнэс кіраўнік КДК адзначыў: «Ва ўсіх склалася меркаванне, што Камітэт дзяржаўнага кантролю самы строгі, злавесны орган, які займаецца кантрольнай дзейнасцю ў краіне. Але на нас замыкаецца ўсяго толькі 3—5% усіх тых праверак, што праводзяцца ў краіне, можа быць, нават менш».
Асноўная маса праверак, па словах Анфімава, праводзіцца кантрольнымі і нагляднымі органамі, якія ўваходзяць у склад іншых ведамстваў.
«Туды трэба глядзець, можа быць, яны сёння перашкаджаюць нармальна працаваць і развівацца бізнэсу», — сказаў Леанід Анфімаў. І дадаў: «Бывае, перашкаджаюць».
«У нас сёння людзі законапаслухмяныя. І, самае галоўнае, мы выхавалі ў людзях пачуццё няўхільнасці пакарання», — заявіў ён.
«Людзі ўсе ведаюць — калі ён пападзецца, і што за ім, я не скажу, што ў нас ужо татальны кантроль і мы татальна сочым за кожным чалавекам, але той, хто сёння займаецца бізнэсам, і праз магчымасці фінансавай разведкі я магу адсачыць, што там дзесьці здзейсненае няправільнае дзеянне, якое мяжуе і пераходзціць рамкі дазволенага, пераходзіць у разрад крымінальнага ўчынку, вядома, няўхільнасць пакарання будзе стоадсоткавай «, - запэўніў Анфімаў.