Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнеў заклікаў улады французскіх гарадоў, у якіх запланаваныя гульні чэмпіянату Еўропы па футболе, разгледзець магчымасць увядзення забароны на продаж спіртнога ў «нестабільных раёнах» ў дні правядзення і напярэдадні матчаў.
Гэта заклік прагучаў пасля таго, як у Марсэлі на працягу трох дзён разагрэтыя алкаголем заўзятары ладзілі бойкі на вуліцах.
Фота EPA
0
0
0
0
0
0