uefa.com
Гульня прайшла ў Лілі, на 19-й хвіліне лік адкрыў Шкадран Мустафі, потым былі паўтары гадзіны роўнай барацьбы. І толькі на трэцяй дададзенай хвіліне кропку паставіў Бастыян Швайнштайгер, які перад гэтым выйшаў на замену.
Нагадаем, што сёння Польшча перамагла Паўночную Ірландыю — 1:0.
Германія, Польшча — 3, Украіна, Паўночная Ірландыя — 0.
16 чэрвеня (чацвер) Украіна згуляе з Паўночнай Ірландыяй (19:00), а Германія — з Польшчай (22:00).
У панядзелак на чэмпіянаце Еўропы пройдуць наступныя матчы:
Іспанія — Чэхія (16:00), Ірландыя — Швецыя (19:00), Бельгія — Італія (22:00).
У аўторак першы тур скончыцца гульнямі: Аўстрыя – Венгрыя (19:00) і Партугалія – Ісландыя (22:00).
***
Нагадаем, што зборная Беларусі на чэмпіянат Еўропы не трапіла, фінішаваўшы ў адборачнай групе на 4-м месцы следам за Іспаніяй, Славакіяй і Украінай. Іспанцы і славакі трапілі на кантынентальнае першынство наўпрост, а Украіна — праз стыкавыя матчы.