На Віцебскай бройлернай Ганну Шарэйка сустракалі, як кіназорку: апладысментамі і караваем ФОТАФАКТ
Ганна Шарэйка — сенатар і гендырэктар прадпрыемства, амаль два гады знаходзілася пад вартай. У пятніцу яе вызвалілі ў зале Вярхоўнага суда, знялі судзімасць, і яна вярнулася на працу. Работнікі прадпрыемства пачалі збірацца перад корпусам фабрыкі яшчэ ў 06:30, піша Tut.by.

Работнікі цэха гатовай прадукцыі сабраліся раней за ўсіх. Надзімаюць рознакаляровыя паветраныя шарыкі, некаторыя з іх з лагатыпам «Ганна» (пад гэтым брэндам пакупнікі ведаюць прадукцыю Віцебскай бройлернай фабрыкі).
Работніцы з хваляваннем некалькі разоў рэпетавалі, як лепш трымаць доўгі плакат. На ёй залатымі літарамі напісана: «З вяртаннем, Ганна Васільеўна!»
На Ганне Шарэйка — стыльны дзелавы касцюм блакітнага колеру, над яе вобразам папрацаваў цырульнік. Падначаленыя сустракаюць яе гучнымі апладысментамі, як кіназорку. Яна кланяецца сваім работнікам у пояс:
— Добры дзень! Нізкі паклон вам усім!

Наперад выходзіць адна з жанчын:
— Дарагая вы наша! Мы вас вельмі чакалі! І ў вашу гонар гучыць трохразовае ўра!
Гендырэктар прымае хлеб-соль, з усіх бакоў ёй падаюць букеты. І звяртаецца да работнікаў:
— Я хачу падзякаваць усяму нашаму калектыву. Ваша падтрымка для мяне неацэнная. Мне было вельмі прыемна атрымліваць ад вас паштоўкі, інфармацыю аб прадпрыемстве і ўсім гэтым жыць. Я ні на каго не крыўджуся, усё гэта было проста нейкай памылкай. Усё становіцца на свае месцы. Дзякуй усім вам і нашай краіне, якую вельмі люблю, я скажу цяпер сваімі справамі, учынкамі, стаўленнем да калектыву.
У мяне да вас толькі адно пытанне: ці магу я ўжо ісці працаваць?
— Так, — усміхаюцца ўсе вакол.
Ганна Шарэйка адразу ж заходзіць у будынак. У прыёмнай яе чакае Віктар Міраш з букетам руж. Яна тут жа запрашае яго ў свой кабінет, які пуставаў і чакаў яе амаль два гады.
У 7.55 у гендырэктара Віцебскай бройлернай фабрыкі ўжо пачаўся новы працоўны дзень.

Каментары